21.01.2026
Калядкі

Для выхаванцаў старшых груп адбылісь музычныя забавы, прысвечаныя беларускаму фальклорнаму святу Калядкі. Каб яны прайшлі весела і цікава, дзеці разам з дарослымі рыхтавалісь да святкавання.

У час святкавання гучалі заклічкі, развучаныя калядныя песні, вершы, завадзілісь вялікія карагоды, праводзілісь народныя гульні.

У калядных песнях удзельнікі забавы жадалі ўсім дабра, здароўя, багацця і дабрабыту на ўвесь год! Гаспадары былі вельмі рады гасцям і традыцыйна частавалі іх святочнымі прысмакамі.

Вясёлае свята падарыла дзецям незабыўныя ўражанні і напомніла ім пра беларускія народныя традыцыя, якія неабходна ведаць і шанаваць!